Что грозит гражданину за нарушение правил, обеспечивающих безопасность движения на железнодорожном или городском электрическом транспорте?

Што пагражае грамадзяніну за парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным або гарадскім электрычным транспарце?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Міёрскага РАУС Сяргей Якушын:

— Чыгуначная дарога – зона павышанай небяспекі. Нельга стаяць блізка да краю платформы пры набліжэнні цягніка, падыходзіць да вагонаў да поўнай прыпынку цягніка, падлазіць пад рухомы састаў, набліжацца да абарваных правадоў, скакаць з пасажырскай платформы на пуці. Пераходзіць пуці трэба толькі ў строга адведзеных для гэтага месцах.

Згодна з арт. 18.2. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным або гарадскім электрычным транспарце) прадугледжаны наступныя віды адміністрацыйнага спагнання:

  1. Падкладванне на чыгуначныя і трамвайныя пуці прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху чыгуначнага або гарадскога электрычнага транспарту,

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь.

  1. Пашкоджанне чыгуначнага або трамвайнага пуці, ахоўных лесанасаджэнняў, снегаахоўных агароджаў або іншых пуцявых аб'ектаў, збудаванняў і прылад сігналізацыі і сувязі цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.
  2. Парушэнне правілаў праезду гужавога транспартнага сродку і прогону жывёлы праз чыгуначныя пуці, выпасу жывёлы паблізу чыгуначных пуцей цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь.
  3. Праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на чыгуначных пуцях у месцах, не прызначаных для іх перасячэння, цягне накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.

Пераважнымі прычынамі траўмавання на чыгуначных пуцях з'яўляецца невыкананне элементарных мер асабістай бяспекі: размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў пры знаходжанні на пуцях, ігнараванне гукавой і светлавой сігналізацыі, спробы зрабіць сэлфі з чыгуначнага рухомага саставу.

Рухомы цягнік спыніць няпроста. Яго тармазны шлях у залежнасці ад мноства фактараў дасягае 1000 метраў. Неабходна ўлічваць, што цягнік, які ідзе з хуткасцю 100-120 км/гадз, за секунду пераадольвае 30 метраў, а пешаходу для таго, каб перайсці праз чыгуначны шлях, патрабуецца не менш за 5 – 6 секунд.

Не парушайце правілы бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Спыніце свайго таварыша, які грэбуе небяспекай і рызыкуе сваім жыццём.

Што пагражае грамадзяніну за парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным або гарадскім электрычным транспарце? | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт