Оранжевый уровень опасности из-за сильного снега и ветра объявлен в Беларуси

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегу і ветру абвешчаны ў Беларусі

7 лютага па паўночна-усходняй палове краіны чакаецца моцны снег. У многіх раёнах сіноптыкі прагназуюць узмацненне ветру парывамі да 15–20 метраў у секунду.

Для забеспячэння вашай бяспекі на гэты дзень мы падрыхтавалі простыя, але вельмі важныя правілы!

Вадзіцелі:
– выконвайце дыстанцыю і хуткасны рэжым;
– будзьце асабліва ўважлівыя на скрыжаваннях і пешаходных пераходах;
– пазбягайце небяспечных манеўраў, такіх як абгон і перабудаванне;
– пераканайцеся, што вашы шклоачышчальнікі і фары знаходзяцца ў працоўным стане.

Пешаходы:
– пераходзьце дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах;
– будзьце асабліва ўважлівыя пры пераходзе праезнай часткі. Важна адэкватна ацэньваць дарожную абстаноўку;
– носіце святлоадбівальныя элементы на адзенні або сумках;
– не стайце пад дрэвамі і хісткімі канструкцыямі.

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегу і ветру абвешчаны ў Беларусі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт