З 26 студзеня па 12 лютага 2024 года на тэрыторыі Міёрскага раёна і г. Міёры праводзіцца Комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя.
З 26 студзеня па 12 лютага 2024 года на тэрыторыі Міёрскага раёна і г. Міёры праводзіцца Комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя, а таксама злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі або пры іх саўдзеле, зацверджаны Упраўленнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
У межах Комплексу праваахоўныя органы праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы месцаў, дзе збіраецца антысацыяльны элемент. Асаблівая ўвага будзе нададзена непрацуючым раней судзімым асобам, а таксама асобам, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік, за правапарушэнні, здзейсненыя ў дачыненні да членаў сям'і.