Чем может обернуться участие в несанкционированных массовых мероприятиях

Чым можа абярнуцца ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах

Наконт адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах адказвае участковы інспектар міліцыі Андрэй Талопіла:

З 1 сакавіка 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь уступіў у сілу абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, прадугледжана ўзмацненне пакаранняў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, абразу службовых асоб і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў, а таксама ўводзіцца адказнасць за ўдзел дзяцей у мітынгах. У межах правядзення выбарчай кампаніі і падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне 8 снежня 2023 г. № 972 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў», таксама 11 студзеня 2024 г. Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне №11 «Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў пропускным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), арганізаваных кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі». Максімальны памер штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.24.23 КоАП Рэспублікі Беларусь) павялічаны з 30 да 100 базавых велічынь, а пры паўторным прыцягненні - з 50 да 200 базавых велічынь. Максімальны тэрмін адміністрацыйнага арышту за паўторны ўдзел у несанкцыянаваных акцыях на працягу года цяпер складае ад 15 да 30 сутак, у тым ліку санкцыя артыкула прадугледжвае грамадскія работы. Узмацнена пакаранне за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў (арт.24.3 КоАП Рэспублікі Беларусь): максімальны штраф павялічаны з 50 да 100 базавых велічынь. Штраф за абразу службовай асобы пры выкананні ёю службовых абавязкаў (арт.24.5 КоАП Рэспублікі Беларусь) таксама павялічаны з 20 да 30 базавых велічынь і да 200 базавых, калі абраза была размешчана публічна. За незаконнае выкарыстанне і выраб забароненых заканадаўчымі актамі сцягоў, вымпелаў, плакатаў, эмблем або сімвалаў таксама прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных

х асоб - да 40 і 60 базавых велічынь адпаведна. Усё яшчэ ёсць асобы і інтэрнэт-рэсурсы, якія актыўна заклікаюць грамадзян прыняць у іх удзел. Найбольш уразлівымі перад просьбамі па-ранейшаму застаюцца непаўналетнія і маладыя людзі. Бацькам неабходна памятаць аб бяспецы сваіх дзяцей, не дапускаць іх трапляння пад негатыўны ўплыў і маніпуляванне арганізатарамі беспарадкаў. Таксама важна памятаць, што на сённяшні дзень прадугледжана і пакаранне бацькоў за ўдзел іх дзяцей у несанкцыянаваных мерапрыемствах у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь. Заклікаем жыхароў раёна заўсёды заставацца разважлівымі, не паддавацца на заклікі і правакацыі, думаць аб наступствах сваіх дзеянняў, а таксама заўсёды думаць аб сваіх блізкіх.

Чым можа абярнуцца ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт