З 11 студзеня ў Міёрскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі ўмоў працы ў зімовы перыяд
Мабільная група райвыканкама правядзе рэйдавыя мерапрыемствы ў арганізацыях і ўстановах раёна па выкананні заканадаўства ў галіне бяспекі працы ў зімовы перыяд. Такі кантроль дапаможа вывучыць становішча спраў, папярэдзіць парушэнні і своечасова ліквідаваць наяўныя.
Мерапрыемствы працягнуцца да 12 лютага.