19 января в Миорском районе состоятся Крещенские купания

19 студзеня ў Міёрскім раёне адбудуцца хрышчэнскія купанні

У свята Святога Богаяўлення (Хрышчэння Гасподняга) 19 студзеня з 16.00 да 18.00 на беразе возера Міёрскае з боку вул. Кірава каля выратавальнай станцыі ў г. Міёры адбудзецца асвячэнне вады і купелі для акунання з наступным акунаннем усіх жадаючых.

З 12.00 да 13.00 будуць асвечаны купелі на беразе возера Абстэрна на тэрыторыі дзіцячага санаторыя «Расінка».

З 12.00 да 14.00 асвячэнне купелі на Крыніцы Святога Яна Прадцечы ў Язненскім сельсавеце.