Выход на лед опасен!

Выхад на лёд небяспечны!

Нядаўнія маразы скавалі сваім халодным дыханнем рэкі і азёры. Аднак гэта не нагода забываць пра бяспечныя паводзіны на лёдзе. Нагадаем простыя правілы: - Дзяцей адных на лёд не адпускайце; - Перш чым стаць на лёд, пераканайцеся ў яго трываласці; - Ідзіце па лёдзе па знойдзеных сцежках. Калі іх няма, з берага вызначце маршрут руху, вазьміце з сабой доўгую трывалую палку; - Абыходзьце падазроныя месцы; - Уночы і ў дрэннае надвор'е – дождж, снег, туман – выходзіць на лёд не варта; - Ніколі не правярайце трываласць лёду ўдарам нагі.

‼Калі на вашых вачах чалавек праваліўся пад лёд – адразу набірайце нумары 101 ці 112.

Вольга Гіржда, інспектар РАНС.

Выхад на лёд небяспечны! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт