IМНС інфармуе
1. Уладальнікам зямлі, нерухомасці, транспарту
2. Аб дэклараванні даходаў фізічнымі асобамі за 2023 г.
Завяршэнне каляндарнага года – гэта нагода ўспомніць пра неабходнасць
падаць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку, калі Вамі ў
мінулым годзе атрыманы даходы, якія абкладаюцца падаходным падаткам з
фізічных асоб. Так, напрыклад, падатковую дэкларацыю абавязаны прадставіць
грамадзяне, якія:
- прадалі на працягу апошніх 5 гадоў больш аднаго жылога дома або садовага
доміка, машына-месца, зямельнага ўчастка, гаража, больш адной кватэры або
дачы,
- рэалізавалі іншую нерухомасць незалежна ад яе колькасці (напрыклад,
офісныя, складскія, гандлёвыя памяшканні і інш.),
- прадалі на працягу каляндарнага года грузавы аўтамабіль, аўтобус, дзве і
больш легкавыя машыны,
- атрымалі даходы ад продажу праз блог сваіх паслуг (напрыклад, продажу
платных курсаў, урокаў, трэнінгаў, вебінараў), або ад манетызацыі блога ў выглядзе
ахвяраванняў (донатаў),
- атрымалі даходы ў выглядзе падарункаў ад іншых фізічных асоб, якія не з'яўляюцца
блізкімі сваякамі, у суме, якая перавышае 9338 рублёў,
- атрымалі даходы ад працы па найме ад замежных арганізацый.
Калі Вы сумняваецеся, ці падлягае Ваш даход дэклараванню, каб
пазбегнуць негатыўных наступстваў, звярніцеся за тлумачэннем у любы
падатковы орган.
Падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку за 2023 год
неабходна прадставіць у падатковы орган не пазней 1 красавіка 2024 года
праз Асабісты кабінет плацельшчыка або на паперы (па пошце, асабіста наведаўшы
любы падатковы орган, праз свайго законнага або ўпаўнаважанага
прадстаўніка).
Падатковая інспекцыя ў Міёрах працуе для Вас (г. Міёры, вул.
Камуністычная, 8):
- у панядзелак з 8.00 да 19.00 без абедзеннага перапынку;
- у чацвер з 8.00 да 20.00 без абедзеннага перапынку;
- у іншыя працоўныя дні – з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.
Аплаціць падатак, разлічаны падатковым органам на падставе
дэкларацыі, неабходна не пазней 3 чэрвеня 2024 года (на падставе
атрыманага ад падатковага органа паведамлення).
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне