Электронны кірмаш вакансій Міёрскага раёна для беспрацоўных і грамадзян, не занятых у эканоміцы, пройдзе 12 снежня
12 снежня з 15.00 да 16.00 на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдзе мерапрыемства ”Электронны кірмаш вакансій Міёрскага раёна для беспрацоўных і грамадзян, не занятых у эканоміцы“. У межах праводзімага мерапрыемства суіскальнікі змогуць азнаёміцца з прапанаванымі вакансіямі, умовамі працы, пракансультавацца, накіраваць рэзюмэ, атрымаць запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.