Госавтоинспекция ОВД Миорского райисполкома с 04 по 07 ноября проведёт комплекс мер по обеспечению безопасности дорожного движения

Дзяржаўтаінспекцыя АУС Міёрскага райвыканкама з 04 па 07 лістапада правядзе комплекс мер па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху

У мэтах своечасовага рэагавання на зменлівую дарожна-транспартную абстаноўку, улічваючы маючыя адбыцца працяглыя выхадныя, пагодныя ўмовы, скарачэнне працягласці светлавога часу сутак.

Дзяржаўтаінспекцыя АУС Міёрскага райвыканкама з 04 па 07 лістапада правядзе комплекс дадатковых мер па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, не маюць права кіравання і здзяйснення імі дарожна-транспартных здарэнняў. У перыяд правядзення мерапрыемства Дзяржаўтаінспекцыя пяройдзе на ўзмоцнены варыянт службы, пры гэтым дадатковыя нарады ДПС будуць набліжаны да забаўляльных устаноў, аб'ектаў гандлю, а таксама месцаў масавага адпачынку грамадзян. З насельніцтвам будзе праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа аб недапушчальнасці кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Дзяржаўтаінспекцыя АУС Міёрскага райвыканкама з 04 па 07 лістапада правядзе комплекс мер па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт