Информационно-образовательная акция «Беларусь – энергоэффективная страна» проходит с 8 по 11 ноября

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» праходзіць з 8 па 11 лістапада

З 8 па 11 лістапада 2023 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!». Акцыя прымеркавана да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

Акцыя праводзіцца з мэтай рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».

Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і побыце, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Прымаючы пад увагу, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергетычных рэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцей, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць актыўны ўдзел у інфармаванні супрацоўнікаў і грамадства аб важнасці энергаэфектыўнасці і спосабах энергазберажэння ў побыце.

Дадатковая інфармацыя размешчана на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці (https://energoeffect.gov.by/propaganda/helpfull) у раздзеле «Папулярна аб энергазберажэнні/Карысныя парады», а на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні.

Галерэя выяў