Уладзімір Мацвееў, член Савета Рэспублікі, правядзе асабісты прыём і «прамую тэлефонную лінію» 3 лістапада
3 лістапада з 13.00 да 14.00 у Дзісненскім гарадскім выканаўчым камітэце (г. Дзісна, вул. Тэльмана, д. 1) правядзе асабісты прыём і «прамую тэлефонную лінію» па тэлефоне 5 77 32 член Савета Рэспублікі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Мацвееў Уладзімір Сямёнавіч.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: 5 75 02