Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці інфармуе!
У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я, выпадзеннем ападкаў у выглядзе мокрага снегу Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху праяўляць максімум асцярожнасці
Кіроўцам пры руху неабходна выконваць меры бяспекі, выбіраць бяспечную хуткасць, максімальна трымаць дыстанцыю да транспарту, які рухаецца наперадзе, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і манеўраў за рулём, па магчымасці адмовіцца ад абгону.
Варта быць надзвычай уважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, пуцеправодаў, мастоў, на закругленнях дарог.
Абавязкова выкарыстанне рамянёў бяспекі як на пярэдніх, так і на задніх сядзеннях усіх транспартных сродкаў, абсталяваных імі.
Пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі пры перасячэнні праезнай часткі. Рабіць гэта неабходна па пешаходным пераходзе. У непагодлівае надвор'е важна зрабіць сябе больш заўважнымі, выкарыстаўшы святлоадбівальныя элементы.