Республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе» пройдет в Беларуси с 16 октября по 1 ноября

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» пройдзе ў Беларусі з 16 кастрычніка па 1 лістапада

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да ацяпляльнага сезона з 16 кастрычніка па 1 лістапада 2023 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» пройдзе ў Беларусі з 16 кастрычніка па 1 лістапада | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт