Электронны сэрвіс у дапамогу плацельшчыку

На сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь прадстаўлены сэрвіс па пошуку звестак з Дзяржаўнага рэестра падаткаплацельшчыкаў (ДРП).

Пошук юрыдычнай асобы або ІП можна ажыццяўляць альбо па ўліковым нумары падаткаплацельшчыка (УНП), альбо па фрагменце наймення. Вынік пошуку адлюструе наступныя рэквізіты падаткаплацельшчыка з ДРП: УНП, поўнае і скарочанае найменне, код і найменне інспекцыі МПЗ, дату пастаноўкі на ўлік, стан падаткаплацельшчыка (дзеючы, у працэсе ліквідацыі, ліквідаваны), дату змянення стану, адзнаку аб тым ці з'яўляецца дадзены падаткаплацельшчык неактыўным больш за 12 месяцаў.

Пошук фізічнай асобы ажыццяўляецца па яго УНП, альбо па нумары дакумента, які сведчыць асобу, альбо асабістым нумары. Вынік пошуку адлюструе УНП, прозвішча, імя, імя па бацьку і код падатковай інспекцыі, у якой фізічная асоба зарэгістравана.

Электронны сэрвіс у дапамогу плацельшчыку | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт