З 9 па 13 кастрычніка 2023 года будзе праходзіць асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал»
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд часу з 9 па 13 кастрычніка 2023 года будзе праводзіцца асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».
Валоданне незарэгістраванай зброяй, боепрыпасамі да наразной зброі, выбуховымі прадметамі і рэчывамі прадугледжвае крымінальную адказнасць згодна арт. 295 КК РБ, аднак асоба, якая добраахвотна здала зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы і прадметы згодна заўвазе арт. 295 КК РБ вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.
У сапраўднай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях таксама прадугледжана вызваленне ад адміністрацыйнай адказнасці асобы, якая добраахвотна здала гладкаствольную зброю або боепрыпасы да яе. Згодна арт. 24.46 Кодэкса, за дадзенае правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
У перыяд правядзення СКМ «Арсенал» супрацоўнікі АУС Браслаўскага райвыканкама засяродзяць свае сілы на выяўленні фактаў незаконнага захоўвання грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, а таксама на праверцы ўмоў захоўвання зброі ўладальнікамі па месцы жыхарства.
Прызываем не заставацца абыякавымі да незаконнага захоўвання зброі. Дэвіз мерапрыемства - «Не хочаш пацярпець — паспяшайся добраахвотна здаць».
Асобы, якія жадаюць добраахвотна здаць зброю і боепрыпасы, альбо прадаставіць інфармацыю аб грамадзянах, якія незаконна валодаюць зброяй, могуць звярнуцца ў АУС Браслаўскага райвыканкама па тэл. 62677, 35155, маб. тэл. 5992202 альбо 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.