Госавтоинспекция ОВД Миорского райисполкома совместно с представителями инспекции Гостехнадзора Витебской области с 09 по 18 октября проводят профилактическую декаду

Дзяржаўтаінспекцыя АУС Міёрскага райвыканкама сумесна з прадстаўнікамі інспекцыі Дзяржтэхнагляду Віцебскай вобласці з 09 па 18 кастрычніка праводзяць прафілактычную дэкаду

«Увага! Самаходныя машыны і трактары»

Прафілактычная дэкада праводзіцца супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі АУС Міёрскага райвыканкама сумесна з прадстаўнікамі інспекцыі Дзяржтэхнагляду Віцебскай вобласці з 09 па 18 кастрычніка 2023 года.

Мэтай дадзенай дэкады з'яўляецца папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам самаходнай і трактарнай тэхнікі.

Нягледзячы на працу, якая праводзіцца падраздзяленнямі Дзяржаўтаінспекцыі па ўдасканаленні і павышэнні эфектыўнасці прафілактычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, асаблівую трывогу выклікае стан аварыйнасці з удзелам трактарнай тэхнікі і самаходных машын суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці.

У рамках правядзення дэкады асаблівая ўвага будзе нададзена трактарнай тэхніцы, якая эксплуатуецца суб'ектамі гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці і індывідуальнымі ўладальнікамі, узмоцнена прафілактычная работа сярод насельніцтва па выключэнні фактаў руху трактарнай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання з адсутнымі або няспраўнымі знешнімі святлавымі прыборамі, актывізавана работа па выяўленні парушэнняў патрабаванняў ПДР пры эксплуатацыі трактароў і самаходных машын.

У раёне эксплуатуецца даволі шмат самаробных трактароў, якія не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку. Удзел у дарожным руху такіх транспартных сродкаў забаронены. Усе трактары, міні-трактары, у тым ліку і самаробныя, павінны быць зарэгістраваны ў інспекцыі Дзяржтэхнагляду. Для кіравання трактарам, у тым ліку і самаробным, неабходна мець пасведчанне трактарыста-машыніста адпаведнай катэгорыі.

Ва ўмовах восеньскіх сутак стан знешніх святлавых прыбораў трактарнай тэхнікі, прычэпаў і механізмаў, што эксплуатуюцца, надзвычай важны. Пры існуючым узроўні аўтамабілізацыі і шчыльнасці транспартнага патоку само з'яўленне самаходнай і трактарнай тэхнікі на дарозе ўжо ўспрымаецца як пагроза бяспецы дарожнага руху, а

адсутнасць належнага святлавога абазначэння дадзенай тэхнікі правакуе дарожна-транспартныя здарэнні.

Самаходныя машыны – гусенічныя трактары, сельскагаспадарчыя, дарожныя, будаўнічыя і іншыя машыны – без дадатковых мер забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прадугледжаных заводам-вытворцам, не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Пры руху самаходнай машыны па дарозе павінен быць уключаны маячок аранжавага колеру.

Не дапускайце фактаў эксплуатацыі тэхнікі і прычэпаў з няспраўнымі знешнімі светлавымі прыборамі!

Паважаныя кіроўцы, не забывайце адну з патрабаванняў Правілаў дарожнага руху: кіроўца абавязаны ўтрымліваць транспартны сродак, які ўдзельнічае ў дарожным руху, у тэхнічна спраўным стане, правяраць яго тэхнічны стан перад пачаткам руху, а таксама ўтрымліваць у чысціні яго шкла і знешнія светлавыя прыборы.

Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ

АУС Міёрскага райвыканкама                                                            У.У.Валеўка

Дзяржаўтаінспекцыя АУС Міёрскага райвыканкама сумесна з прадстаўнікамі інспекцыі Дзяржтэхнагляду Віцебскай вобласці з 09 па 18 кастрычніка праводзяць прафілактычную дэкаду | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт