За мінулы перыяд бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 15 дарожна-транспартных здарэнняў па віне кіроўцаў мотатранспарту, у выніку якіх 1 чалавек загінуў і 18 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Толькі за мінулы перыяд верасня на тэрыторыі вобласці адбылося 5 ДТЗ з удзелам мотатранспарту, у выніку якіх 1 чалавек загінуў і 5 атрымалі раненні.
З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў і спынення парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі мотатранспарту. Дзяржаўтаінспекцыя з 12 па 17 верасня правядзе прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам кіроўцаў мотатранспарту.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: За кіраванне без права кіравання транспартным сродкам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь, а за паўторнае на працягу года дадзенае парушэнне штраф – ад 20 да 50 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Кіраванне транспартным сродкам, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янэння, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві да 0.8 праміле ўключна, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права на тры гады, а пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві больш 0.8 праміле прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права на пяць гадоў.