ЦБУ №213 ОАО «АСБ Беларусбанк» города Миоры информирует

ЦБУ №213 ААТ «АББ Беларусбанк» г. Міёры інфармуе

У перыяд са студзеня 2024 года па чэрвень 2024 года будуць выконвацца будаўніча-мантажныя работы: "Мадэрнізацыя АПЕРА і 1-га паверха будынка ЦБУ №213 філіяла №216 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. Міёры".

На час мадэрнізацыі аперацыйная служба ЦБУ і інфакіёск з функцыяй прыёму наяўных грошай будуць перамешчаны па адрасе г. Міёры, вул. Камуністычная, 52-4 (у цяперашні час па дадзеным адрасе размешчана аддзяленне №213/2109 - на час перамяшчэння АПЕРС будзе зачынена) з ранейшым пералікам аперацый і рэжымам працы (панядзелак-пятніца 09.00 - 18.00). Знешні банкамат, размешчаны па адрасе г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 24а, будзе адключаны. У той жа час зняцце наяўных грашовых сродкаў па картках ААТ «АСБ Беларусбанк» магчыма ў банкамаце па вул. Ізварына, 1, а таксама ў банкаматах ААТ «Белаграпрамбанк» без спагнання камісіі ( вул. Дзяржынскага, 22 і вул. Леніна, 68). Аплату паслуг магчыма правесці ў каналах ДБО (Інтэрнэт і М-банкінгу) ААТ «АСБ Беларусбанк», а таксама ў ААТ «Белаграпрамбанк», РУПС.

ЦБУ №213 ААТ «АББ Беларусбанк» г. Міёры інфармуе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт