УП "Витебскоблгаз" информирует

УП "Віцебскаблгаз" інфармуе

УП "Віцебскаблгаз" інфармуе, што ў перыяд з 1 па 10 верасня 2023 года ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" правядзе рамонтныя работы на газаправодзе-адводзе да ГРС "Наваполацк" у 3 этапы працягласцю 96, 74 і 46 гадзін адпаведна. Час правядзення дадзеных работ быў вызначаны і ўзгоднены з улікам прыпынку тэхнічнай вытворчасці ААТ "Нафтан" на бягучы рамонт. На 1-ым этапе правядзення работ (з 6:00 гадзін 01.09.2023 г. да 6:00 гадзін 05.09.2023 г.), па папярэднім узгадненні, газазабеспячэнне ТАА "Металапракатнай кампанія" будзе часова абмежавана аб'ёмам да 30 тыс. куб. м. у суткі. Газазабеспячэнне насельніцтва і іншых спажыўцоў, якія не маюць рэзервовага паліва, а таксама якія выкарыстоўваюць прыродны газ для патрэб жыццезабеспячэння насельніцтва, будзе забяспечвацца за кошт акумулюючай здольнасці размеркавальных газаправодаў УП "Віцебскаблгаз" і магістральнага газаправода-адвода. Пасля заканчэння 1-га этапу ўсе спажыўцы Міёрскага раёна будуць забяспечвацца газам у неабходных аб'ёмах.

УП "Віцебскаблгаз" інфармуе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт