Начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Гуцко правядзе асабісты прыём і «прамую тэлефонную лінію» 24 жніўня
24 жніўня з 14.00 да 15.00 у Міёрскім раённым аддзеле Следчага камітэта (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 24а) правядзе асабісты прыём і «прамую тэлефонную лінію» па тэлефоне 5 19 82 начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Мікалаевіч Гуцко.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 5 18 61.