Увага! Міжнародны моладзевы конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы “Разам супраць карупцыі!”
Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі – Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і процідзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан. Конкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «лепшы плакат» і «лепшы відэаролік».
Чакаецца, што ў конкурсных працах будуць адлюстраваны сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзеным напрамку.
Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу ww.anticorruption.life. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.
Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.
Першы этап – паўфінал праводзіцца з 1 мая па 20 кастрычніка 2023 г. асобна ў кожнай з краін. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца Нацыянальнымі конкурснымі камісіямі. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджання.
Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап – фінал, падчас якога Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй.