Мацярынская падтрымка перад школай
У рамках выканання мерапрыемстваў прадугледжана выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі).
Па гэтым пытанні звяртайцеся з 1 ліпеня 2023 года ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна па адрасе: г. Міёры, вул. Камуністычная, д. 36-2, каб. 8.
Да заявы прадастаўляюцца дакументы і іх ксеракопіі: - пашпарт або дакумент, які сведчыць асобу; - пасведчанне шматдзетнай сям'і (пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей (калі няма пасведчання шматдзетнай сям'і); - даведкі з устаноў адукацыі для навучэнцаў, якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі; - даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і; - № асабовага рахунку, адкрытага ў ЦБП № 213 «АСБ Беларусбанк» г. Міёры на імя атрымальніка для залічэння грашовых сродкаў.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5 27 44.