#ПознайБеларусь конкурс социальной рекламы в сфере туризма

#ПазнайБеларусь конкурс сацыяльнай рэкламы ў сферы турызму

У сувязі з лістом Міністэрства спорту і турызму інфармуем, што 1 чэрвеня 2023 г. стартаваў III Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь» (далей – Конкурс).

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму
з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да здзяйснення турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў, у тым ліку навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, іншых устаноў адукацыі.

Просім аказаць садзейнічанне ў правядзенні шырокай інфармацыйнай кампаніі па прасоўванні конкурсу, у тым ліку
у падпарадкаваных арганізацыях, установах адукацыі, рэгіянальных сродках масавай інфармацыі.

Палажэнне аб правядзенні III Рэспубліканскага Конкурсу сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь», зацверджанае Міністрам спорту і турызму С.М. Кавальчуком, прэс-рэліз, афіша, застаўка і спасылка на Google-форму для падачы заявак у электронным варыянце прыкладаюцца.

Кантакты па прыёме заявак на ўдзел і рэгістрацыі конкурсных работ: Новікаў Ілья Сяргеевіч – начальнік аддзела
інфармацыйнага забеспячэння дзяржаўнай установы
«Нацыянальнае агенцтва па турызму», раб.тэл.: +375 (17) 327-25-11,
E-mail: konkurs2.tourism@gmail.com

Кантакты па арганізацыі конкурсу: Засценчык Аляксей Дзмітрыевіч – вядучы рэферэнт аддзела маркетынгу і якасці турысцкіх паслуг Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, раб.тэл.: + 375 (17) 328-68-31.

Палажэнне сацыяльнаярэклама_2023