IМНС інфармуе
1. І зноў аб зарплаце, якой няма
Чарговы крык аб дапамозе людзей, якіх падмануў наймальнік, які паабяцаў міма касы годна аплаціць выкананыя працы, але «забыўся» пра сваё абяцанне, прымушае зноў і зноў нагад
Пры спыненні дзейнасці ў рэгіструючы орган падаецца заява аб спыненні дзейнасці з указаннем у ёй звестак аб парадку і тэрмінах спынення дзейнасці, прыцягненні фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах, а таксама іншыя дакументы і звесткі, прадугледжаныя п.7 Палажэння, шляхам асабістага звароту індывідуальнага прадпрымальніка альбо асобы, упаўнаважанай дзейнічаць ад яго імя, у адпаведнасці з натарыяльна засведчанай даверанасцю. Указаныя дакументы могуць быць прадстаўлены ў электронным выглядзе, пры гэтым іх цэласнасць і сапраўднасць павінны быць пацверджаны электронным лічбавым подпісам.
Для падачы заявы аб спыненні дзейнасці неабходна звярнуцца ў Міёрскі райвыканкам (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д.17, каб.4, тэл. 5-19-68, 5-28-03).
3. Аб партале рэйтынгавай ацэнкі
У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур (http://качество-услуг.бел/admin/organization/profile/local-registry), створаны для забеспячэння шляхам анкетавання (апытанняў) максімальна аб'ектыўнай ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці арганізацый па аказанні паслуг насельніцтву.
Праз Партал можна выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, у тым ліку і інспекцыяй МПЗ па Полацкім раёне, ацаніўшы:
- прастату і зразумеласць працэсу атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
- выкананне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
- даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
- ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.