Раённы суботнік пройдзе ў Міёрскім раёне 17 чэрвеня

У мэтах выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні гарадоў Міёры і Дзісна, сельскіх населеных пунктаў прынята рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 9 чэрвеня 2023 г. № 448 аб правядзенні 17 чэрвеня 2023 г. раённага суботніка.

Жыхары раёна ў гэты дзень будуць працаваць на працоўных месцах альбо ажыццяўляць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, месцаў баявой і воінскай славы, воінскіх пахаванняў, пахаванняў ахвяр войнаў.

Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку, пералічваюцца на разліковы рахунак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта № BY42AKBB36413210000515100000 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 213 адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», БІК AKBBBY2Х, УНП 300071397, прызначэнне плацяжу «сродкі раённага суботніка».

Раённы суботнік пройдзе ў Міёрскім раёне 17 чэрвеня | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт