Грамадзянам, якія вырашылі завесці сабаку
На тэрыторыі Міёрскага раёна рашэннем мясцовага Савета дэпутатаў устаноўлены падатак за валоданне сабакамі. Падатак павінны плаціць усе ўладальнікі сабак, чыім гадаванцам больш за 3 месяцы. Выключэнні (льготы) прадугледжаны для наступных катэгорый:
- інваліды, для якіх утрыманне сабакі-павадыра з'яўляецца жыццёва неабходным;
- пенсіянеры па ўзросце, інваліды першай і другой групы - за аднаго сабаку;
- якія пражываюць у індывідуальных жылых дамах пры ўмове ўтрымання імі не больш аднаго сабакі.
Гадаванца трэба зарэгістраваць у ЖЭУ па месцы жыхарства, пасля чаго ў жыроўках на аплату камунальных паслуг штоквартальна будзе выстаўляцца сума падатку за ўтрыманне сабакі, якую трэба будзе выплаціць адначасова з унясеннем платы за карыстанне жылым памяшканнем. Сума падатку залежыць ад пароды сабакі: за ўтрыманне патэнцыйна небяспечнай пароды выплачваецца 55,5 рублёў, іншых парод - 11,1 рублёў за квартал.
За нявыплату падатку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.