Аб набліжэнні тэрміну выплаты падаходнага падатку
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне нагадвае фізічным асобам, якія прадставілі падатковыя дэкларацыі (разлікі) па падаходным падатку за 2022 год, што налічаны падатак неабходна выплаціць не пазней за 1 чэрвеня 2023 года. Аплату можна здзейсніць праз: банк, аддзяленні паштовай сувязі, з дапамогай сістэмы ЕРИП праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, а таксама ў «Асабістым кабінеце».
За несвоечасовую выплату падаходнага падатку налічваецца пеня, а таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.