Скоро выпускные

Хутка выпускныя

Аказваць паслугі сомелье, ажыццяўляць дзейнасць акцёраў, музыкантаў, выканаўцаў размоўнага жанру, а таксама абслугоўваць урачыстыя мерапрыемствы (выпускныя, вяселлі і г.п.) могуць фізічныя асобы без рэгістрацыі ў якасці ІП толькі з выплатай адзінага падатку!

Стаўка падатку на тэрыторыі г. Міёры і Міёрскага раёна складае 294 рублі. Адзначым, што стаўка падатку прымяняецца не па месцы пражывання ( рэгістрацыі) асобы, якая аказвае паслугі, а па месцы аказання дадзенай паслугі. Сума падатку памяншаецца на 20% для пенсіянераў, інвалідаў, бацькоў 3 і больш дзяцей. Бацькі - інваліды I і II групы, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей або дзяцей, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме, цалкам вызваляюцца ад выплаты падатку.

Паведамляем падатковы орган, выплачваем падатак і працуем, не прыцягваючы іншых фізічных асоб. Ажыццяўляць названую дзейнасць з прымяненнем падатку на прафесійны даход нельга!

Хутка выпускныя | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт