Дополнительный отбор Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь» состоится в Витебске 13 мая

Дадатковы адбор Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» адбудзецца ў Віцебску 13 мая

Як паведамляе тэлеграм-канал “Віцебская вобласць. Афіцыйна“ 13 мая 2023 года а 11.00 на базе ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск“ (г.Віцебск, вул.Маякоўскага, 1) на просьбы дзяўчат, зацікаўленых ва ўдзеле ў XIII Нацыянальным конкурсе прыгажосці “Міс Беларусь“, але якія не мелі магчымасці прыняць удзел у раней праведзеных кастынгах, пройдзе дадатковы адбор.

Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты:

якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы);

ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў уключна на дату правядзення фіналу;

якія маюць рост не ніжэйшы за 172 см;

якія ніколі не былі ў шлюбе;

якія не маюць дзяцей.

Удзельніцам дадатковага адбору пры сабе неабходна мець пашпарт, абцягваючае адзенне, абутак на высокім абцасе, купальнік, гумку для валасоў, дапускаецца мінімум касметыкі.

Рэгістрацыя працуе з 10.00.

Дадатковы адбор Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» адбудзецца ў Віцебску 13 мая | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт