Месцы для купання вызначаны на тэрыторыі Міёрскага раёна
На тэрыторыі Міёрскага раёна вызначаны два месцы для купання:
тэрыторыя ў межах гарадскога пляжу на возеры «Міёрскае» (гарадскі парк «Паўвостраў»),
тэрыторыя ў межах пляжу на возеры «Обстерна» (з боку вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна).
Адпаведнае рашэнне прынята Міёрскім райвыканкамам.
Забараняецца купацца ў мелавых кар'ерах, тэхнічных і меліярацыйных каналах, пажарных вадаёмах, штучных вадаёмах, на плацінах, дамбах, шлюзах і іншых гідратэхнічных збудаваннях.
У горадзе Міёры ўстаноўлены небяспечныя ўчасткі для купання:
бераг возера Міёрскае – 50 метраў у абодва бакі ад лазні горада Міёры,
бераг возера Міёрскае з боку вуліцы Азёрная горада Міёры,
бераг возера Міёрскае з боку вуліцы Кірава горада Міёры ад моста праз раку Мерыца да будынка Міёрскай раённай арганізацыі ОСВОД.
У горадзе Дзісна забаронена купальнне па 100 метраў у абодва бакі ад паромнай пераправы на рацэ Заходняя Дзвіна.