Траурная цырымонія «Радуніца» адбудзецца на гарадскіх могілках у Міёрах
На Радаўніцу, 25 красавіка, жыхары раёна наведаюць месцы спачыну родных. У 12.00 на гарадскіх могілках (новыя) у Міёрах адбудзецца памятны мітынг.
У гэты дзень на могілкі можна даехаць на аўтобусе. Першы рэйс адправіцца ад Храма Пакладання Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне ў г. Міёры ў 10.30 (з заездам да Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці – пл. Леніна, д.14), другі – з адпраўленнем у 11.15 ад Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
У 13.00 і 13.30 аўтобус адправіцца ад могілак па маршруце: могілкі – Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці – Храм Пакладання Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне ў г. Міёры.
Кошт білета – 80 капеек.