Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Міёрскім раёне 22 красавіка
У сувязі з абвяшчэннем 2023 года Годам міру і стваральнай працы і з мэтай падтрымкі прапаноў калектываў работнікаў арганізацый і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2023 г. № 241 аб правядзенні 22 красавіка 2023 г. рэспубліканскага суботніка.
Жыхары раёна ў гэты дзень будуць працаваць на працоўных месцах альбо ажыццяўляць азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, месцаў баявой і воінскай славы, воінскіх пахаванняў, пахаванняў ахвяр войнаў.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на разліковы рахунак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта № BY71AKBB36419030000622100000 у адкрытым акцыянерным таварыстве «Ашчадны банк «Беларусбанк», БІК AKBBBY2Х, УНП 300071397, прызначэнне плацяжу «сродкі рэспубліканскага суботніка» з наступным пералічэннем на рахунак Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Паступіўшыя грашовыя сродкі будуць выкарыстаны для фінансавання рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці) і стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.