Вясеннія кірмашы пройдуць у Міёрскім раёне
Штотыдзень у выхадныя дні на пляцоўцы перад гарадскімі рынкамі ў горадзе Дзісна і ў горадзе Мёры будуць праводзіцца вясновыя кірмашы па продажы садова-агароднага інвентару, насеннай бульбы, пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур, мінеральных угнаенняў, будматэрыялаў і іншых груп тавараў.
15 красавіка на пляцоўцы перад гарадскім рынкам у горадзе Мёры пройдзе перадвелікодны кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання.