Год Міёрскай арганізацыі фонду міру быў плённым
На пасяджэнні прэзідыума раённай арганізацыі Беларускага фонду міру падведзены вынікі мінулага года. У справаздачным дакладзе старшыня Ала Смерцьева падкрэсліла, што сума ахвяраванняў ад калектываў раёна летась дасягнула 4313 рублёў і павялічылася ў паўтара раза. Па гэтым паказчыку Міёршчына заняла ў вобласці трэцяе месца пасля Ушач і Расонаў. Высокую свядомасць і актыўнасць праявілі работнікі УП ЖКГ, паштовай і электрасувязі, ТЦСАН, сістэмы школьнай і дашкольнай адукацыі, камбікормавага завода, лясгаса, цэнтральнай аптэкі, ветстанцыі, бібліятэчнай сістэмы, школы мастацтваў, Беларусбанка і іншых.
Читать подробнее: районная газета «Миорские новости»