Летні періяд павінен прайсці без здарэнняў

Аб тым, як правесці летнія канікулы без здарэнняў, супрацоўнікі Міёрскага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях нагадалі ў аздараўленчых лагерах гарадскіх школ раённага цэнтра.

Работа з децьмі – адна з самых напружанных. Галоўная задача пры правядзенні гэтай работы– навучыць дзяцей, сацыялізаваць іх ў дарослае жыцце. Дзіцяці нават ужо у дзіцячым садзе павінен многае ведаць і умець. У ліку ведаў, якія дзеці павінны усвоіць з маленства–гэта недапусцімасць узнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Навучэнцы школ паўдзельнічалі ў віктарынах, падчас якіх нагадалі, якія небяспечныя месцы пагражаюць жыццю. Канешне гэта і вадаемы, і лясы, і домаўладанні, і многія іншыя месцы. Як не апынуцца ў небяспечнай сітуацыі і як з яе выйсці, калі апынуўся – веды не толькі цікавыя, але і вельмі важныя. А калі запомніць 5 асноўных крокаў выратавання і карыстацца імі ў любой назвычайнай сітуацыі – можна з упэўненнасцю сказаць аб тым, што ніякія катаклізмы чалавеку не страшныя.

Напрыканцы школьнікі атрымалі ад ратаўнікоў красоўныя буклеты, якія дапамогуць захаваць атрымая веды аб бяспецы яшчэ даўжэй.