Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе са святам вернікаў, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 5 красавіка

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе са святам вернікаў, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 5 красавіка

Паважаныя жыхары Міёрскага раёна, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова! 

Прыміце шчырыя віншаванні са Светлым Вялікаднём!

Свята Уваскрасення Хрыстова аб’ядноўвае нас агульнай радасцю і надзеяй на захаванне міру і дабрабыту на роднай зямлі.

Велікодная ўрачыстасць ўсяляе ў нашы сэрцы спакой і ўпэўненасць, умацоўвае веру і сілкуе душу.

У гэтыя светлыя вясеннія дні кожны з нас імкнецца рабіць дабро, акружыць клопатам тых, каму патрэбна дапамога, падараваць цяпло і любоў сваім родным і блізкім!  

Няхай святочныя велікодныя дні нададуць вам новых сіл, прынясуць узаемапавагу і паразуменне ў вашы сем’і!

Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця і добрага настрою! 

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе са святам вернікаў, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 5 красавіка | Миорский районный исполнительный комитет