Кіраўніцтва раёна віншуе са святам вернікаў, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 31 сакавіка!
Паважаныя жыхары Міёрскага раёна, прыміце шчырыя віншаванні са Светлым Вялікаднём!
Свята Уваскрасення Хрыстова аб’ядноўвае сем’і і пакаленні агульнай радасцю і надзеяй на захаванне міру і дабрабыту на роднай зямлі. Велікодная ўрачыстасць ўсяляе ў нашы сэрцы спакой і ўпэўненасць, умацоўвае веру і сілкуе душу.
У гэтыя светлыя вясеннія дні кожны з нас імкнецца рабіць дабро, акружыць клопатам тых, каму патрэбна дапамога, падараваць цяпло і любоў сваім родным і блізкім!
Няхай святочныя велікодныя дні нададуць кожнаму новых сіл, прынясуць душэўную цеплыню і ўзаемапавагу ў вашы сем’і, натхняюць на добрыя справы на карысць роднага краю.
Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, спакою, міру, дабрабыту, шчасця і святочнага настрою!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў